Што яшчэ прынясе лібералізацыя?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdzRia2lNZzZlWDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Абранне дзвюх дэпутатак ад дэмакратычных сіл у беларускі парламент само па сабе ўжо сталася парушэннем стабільнай дагэтуль формулы палітычнага жыцця ў Беларусі, паводле якой Аляксандр Лукашэнка абвяшчае чарговыя выбары, апазіцыя ў апошні момант пачынае сварыцца міжсобку, удзельнічаць у тых выбарах ці не.

Выбары адбываюцца, пра іх сумленнасць і дэмакратычнасць заяўляюць улады і назіральнікі з краін, далёкіх ад дэмакратыі. Ім пярэчыць апазіцыя, якой старшыня Цэнтрвыбаркаму залічвае чарговую паразу. У наступную выбарчую кампанію сцэнар паўтараецца. А таму заява ў Палаце прадстаўнікоў шостага склікання Алены Анісім і Ганны Канапацкай, прадстаўніц Таварыства беларускай мовы і Абʼяднанай грамадзянскай партыі, наўрад ці пакінула абыякавымі хоць кагосьці з іх калегаў па дэмакратычным лагеры. Адныя накінуліся на дэпутатак з абвінавачваннямі ў беспрынцыповасці і здрадзе, іншыя загаварылі пра зʼяўленне прадстаўнічай пляцоўкі для рэальнага абʼяднання апазіцыі ды сведчанне слабасці і хуткага скону дзейнага рэжыму.

Зрэшты, сухія лічбы здольныя асцюдзіць нават самыя гарачыя эмоцыі: дзве прадстаўніцы дэмакратычных сілаў на 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – гэткія суадносіны могуць азначаць толькі адно: асноўная дзейнасць за новую Беларусь па-ранейшаму застаецца па-за сценамі парламенту. Як выкарыстаць лібералізацыю і ці далёка яна зойдзе?

Госці студыі – Андрэй Дзмітрыеў (кампанія «Гавары праўду!») і Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ).