Што яшчэ было на канцэрце Міхалка, апроч выпаду супраць Матолькі?


Ціхі канцэрт Сяргея Міхалка – на траве і пад шатамі дрэваў. Акустычны выступ на хутары Шаблі сабраў паўтары тысячы слухачоў.

Да сцэны музыка падʼехаў на кані ў атачэнні вясёлых цыганак. У свой творчы вечар – гэтак ён называе камерныя выступы – Міхалок намагаўся быць асабліва шчыры. Паміж песнямі пускаўся ў гісторыі з жыцця, каб «успомніць маладосць і забыць старасць».

Часам прамовы рабіліся рэзкія – музыка абурыўся рэакцыяй на прома-ролік «Белавіі» ў сацсетках, дзе яго раскрытыкавалі за неэмацыйнае чытанне верша Максіма Багдановіча. «Багдановіч не ваш, ён мой, і я буду чытаць яго, як захачу», – сказаў Міхалок і нечакана выбухнуў тырадаю на адрас Антона Матолькі, якога, магчыма, палічыў за зборны вобраз усіх блогераў. Увогуле пра беларускую мову музыка казаў шмат – прызнаўся, што песні па-беларуску даюцца яму цяжка, але мова пазбаўляе іх агрэсіі, надае рамантыкі ды мяккасці. Як гэта было ў першай беларускай кампазіцыі «Ляпісаў» – «Рамонкі»:

Хутар «Шаблі» невыпадковае месца сілы гурта:

«Тут здымаўся першы кліп «BRUTTO» – рэпрэзента гурта. Кожны метр тут нам дарагі, тут Сяргей запаліў нашыя малаткі, і тут усё пачалося», – кажа прадзюсар «BRUTTO» Антон Азізбекян.

«Песні райскай волі» ў акустычнай версіі спяваліся асабліва душэўна, як быццам каля сяброўскага вогнішча.

У чым сіла? Я думаю, у тым, што Міхалок вельмі самабытны, шчыры. І эмацыйны фон такі ад душы, ад сэрца», – адзначае слухачка канцэрту.

Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч belsat.eu