Што ўплывае на шчасце беларусаў?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbG5YR0RuQWpEak0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Хто самы шчаслівы ў свеце – спытаеце вы? Адказ – жыхары Даніі. Прынамсі, гэтак сведчыць сусветны рэйтынг шчасця. А мы беларусы? Ажно на 61-й пазіцыі. А мо не так і дрэнна – на 157 краінаў?!А што са шчасцем у нашых суседзяў? Крыху абышла Беларусь Расея – 56-е месца. Польшча – 57-е. Літва – 60-е. Але ў нас атрымалася апярэдзіць Латвію, якая ажно на 68-м радку. Вайна, акупацыя Крыму, нестабільная сітуацыя ва Украіне адкінулі нашых паўднёвых суседзяў ажно на 123-е месца. Сусветнымі лідарамі шчаслівых жыхароў сталі краіны Скандынавіі, якія традыцыйна, з года ў год, захоўваюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу.Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько адзначыў: «Мне падаецца, што самае страшнае, што з беларусамі адбылося ў ХХ стагоддзі – гэта тое, што ў выніку акупацыі, у выніку савецкага эксперыменту беларусаў развучылі працаваць. Я ж сам рэдактар, менеджар у некаторай ступені, назіраю гэта з розных бакоў. Ведаю, што ў Паўднёвай Карэі, якая зрабіла ўнікальныя поспехі, лічыцца за правіла, што працаўнік павінен прыйсці раней за начальніка і сысці пазней за начальніка. А ў Беларусі наадварот такое правіла: начальнік мусіць першы прыходзіць, а апошні сыходзіць».Спадар Дынько нагадаў, што скандынаўскія народы, якія лідаруюць у рэйтынгу шчасця, надзвычай працавітыя. Паводле шэф-рэдактара «Нашай Нівы», у гэтым мае быць аснова шчасця.«Другое ў гэтым рэйтынгу, што мяне вельмі ўразіла, – гэта тое, што яны ўзялі за адзін з галоўных крытэраў вызначэння шчасця тое, колькі людзі ахвяруюць на грамадскія патрэбы або на дабрачыннасць. Гэта незвычайны крытэр. Калі ўдумацца, то гэта вельмі глыбокі крытэр. Калі чалавек ахвяруе на другіх людзей, на грамадства, на школы, на газеты, на царкву, на незалежнае тэлебачанне – то гэта паказнік, што ён шчаслівы, што ён можа падзяліцца гэтым шчасцем з іншымі. Я думаю, гэты крытэр цягне беларусаў моцна назад», – адзначыў Андрэй Дынько.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu