Што такое трайбл, і чаму ён дапамагае дамагчыся гармоніі


Ганна Ермаковіч – жанчына, якая арганізавала першы ў Беларусі трайбл – калектыў «Нiмфея» са сваёй філасофіяй і культурай. Галоўнае ў «Нiмфеi» – здаровы лад жыцця і гармонія: з сабой, прыродай, са сваёй сямʼёй.

Маладыя жанчыны самі шыюць сабе складанае адзенне для танцаў, самі прыдумляюць касцюмы. Яны выступаюць на канцэртах, выбіраюцца на прыроду, дзе ўлетку ставяць і рэпетуюць танцы.

Калектыў актыўна займаецца дабрачыннасцю, ездзіць у дзіцячыя дамы. У сюжэце – прыгожыя танцавальныя інсцэнізацыі ды рэпетыцыі калектыву на прыродзе, гісторыя пра зараджэнне «Німфеі», а таксама блізкія гераіняў, якія дапамагаюць у паходах з дзецьмі.