Што рабіць з перанаселенасцю Менску?


Сутыкненні паміж грамадскасцю ды арганізацыямі, якія праектуюць забудову сталіцы, набываюць усё больш зацяты характар. Праз рознага кшталту крымінальныя схемы, пры беспасярэднім удзеле ўладаў, парушаецца генеральны план забудовы Менску, зацверджаны яшчэ ў 1970-я: ушчыльняецца забудова, знішчаецца знакамітае «зялёнае кола» гораду, значна пагаршаюцца ўмовы жыцця менчукоў, агульная экалагічная сітуацыя.