Што рабіць, калі вы сталі сведкам свавольства міліцыі?


Глядзіце ў выданні:

Гарадскія межы пашыраюцца, паглынаючы вёскі. У тых жа сельскіх мясцінах, дзе жыццё яшчэ цепліцца, людзі амаль перасталі трымаць скаціну.Аднак сустракаюцца выключэнні. Сям’я Міхася Мартышэнкі з вёскі Блонь, і дагэтуль трымае ажно дзевяць кароваў! Свежым малаком спадар Міхась забяспечвае ўсе навакольныя лецішчы.Надзел пашы, дзе пасвіліся каровы нашага героя, сельсавет вырашыў перавесці ў пасяўныя плошчы. Таму спадар Мартышэнка распрадае сваю гаспадарку.Праваабаронца ў рубрыцы «Ведай свае правы!» дае парады, як сябе паводзіць, калі вы сталі сведкам свавольства міліцыянтаў.Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі абураныя рашэннем чыноўнікаў Мінкультуры і «Беларусьфільму» забраць у беларускага рэжысёра ягоны шматгадовы праект.Беларусь застаецца адным з лідараў па выкарыстанню пірацкай прадукцыі. Мы запыталіся у менчукоў, як з гэтым змагацца.Ртутны медычны градуснік яшчэ можна знайсці ў хатніх аптэчках. Яны танныя, больш дакладныя, чым электронныя. Аднак усе гэтыя перавагі перакрэсліваюцца іх небяспечнасцю.