Што рабіць, калі вам паставілі кепскія пластыкавыя вокны?


Падчас халадоў пачынаецца асноўная плынь скаргаў спажыўцоў на новыя вокны: кандэнсат, наледзь, холад у кватэры. Прычынамі могуць быць і неадпаведнасць аконнага блоку памерам праёму, і няякаснае вакно, якое проста не адпавядае кліматычнаму рэгіёну, і няправільнае ўсталяванне.Калі фірма, якая ўсталявала вакно, не бачыць сваёй віны і не хоча выпраўляць хібы – можна звярнуцца да незалежных будаўнічых экспертаў і ў суд. Звычайна эксперт ужо на падставе тэлефоннае размовы ведае, ці можа ён дапамагчы кліенту.Як абараніць свае правы на цёплыя і сухія вокны; як кампенсаваць выдаткі ці прымусіць усталёўшчыка бясплатна выправіць хібы; ці можа спажывец сам быць вінаватым у праблемах з вокнамі – адказы даем у праграме «Асабісты капітал».Іншыя тэмы выпуску: ці выгадна трымаць грошы на дэпазіце; як зрабіць бізнес на хатніх жывёлах.