Што падштурхне беларусаў да масавых пратэстаў?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYVZiWFZSNGxpcTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Прадпрыемствы скарачаюць працоўныя тыдні, работнікам змяншаюць заробкі, або яшчэ горш – папросту звальняюць. І без таго невялікія заробкі большасці беларусаў штомесяц зʼядае інфляцыя. І пры ўсім гэтым – акрамя незадаволенасці на адзінкавых прадпрыемствах, у цэлым беларусы не гатовыя выйсці ды запатрабаваць пераменаў да лепшага.Свае прычыны быць незадаволенымі ёсць і ў чыноўнікаў. Як паказваюць тыя ж пратэсты прадпрымальнікаў у рэгіёнах, мясцовыя ўлады мала што вырашаюць самастойна, а ўсе рашэнні калі і прымаюць, то з аглядкаю на Менск. Да гэтага можна дадаць прыніжэнні ды абразы з боку Лукашэнкі, пагрозы надзець кайданкі ці звярнуць галовы. Ці далёкая Беларусь ад тых пратэстаў, якія ўжо здараліся ў найноўшай гісторыі?Адзін з лідараў рабочага руху ў канцы 1980-ых, удзельнік страйку працоўных у 1991 годзе і былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Антончык заўважыў, што цяперашняя сітуацыя істотна адрозніваецца ад той, што была ў 1991 годзе. Статус рабочага ў Савецкім Саюзе быў нашмат вышэйшы, бо камуністычныя ўлады штучна падтрымлівалі гэты клас. Працаўнікі паважалі сваю годнасць і сваю працу, бо маглі абʼядноўвацца ў вялікія саюзы, іх не маглі проста так звольніць, бо не было кантрактнай сістэмы, а да ўсяго распадалася Савецкая Імперыя. Працаўнікі не баяліся выйсці на вуліцы да адстойваць свае правы. Сёння ж нічога гэтага няма, адзначыў былы дэпутат Вярхоўнага Савету.Пры пагаршэнні эканамічнага становішча людзей не надта лёгка падняць на пратэст, бо яны становяцца надзвычай падатлівымі да маніпуляцыі і маюць здольнасць прыцягвацца да моцнай сілы, звярнуў увагу спадар Антончык.

«Павінна быць моцная энергія людзей, якія кажуць, што яны палітыкі. Яны сёння мусяць сваю сілу, сваю моц скіраваць на абʼяднанне і тлумачэнне таго, што адбываецца ў краіне», – падкрэсліў экс-дэпутат.

Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu