Што Лукашэнка прывязе з Кітаю? «ПраСвет» з Алінай Коўшык




Франак Вячорка супраць і Андрэя Дзмітрыева ў дыскусіі пра беларуска-амерыканскія дачыненні ў «ПраСвеце» з Алінай Коўшык. Тэмы праграмы:

Беларусь для Кітаю партнёр ці перавалачная база?

Пра неймаверна прыбытковае сяброўства з Пекінам мы чуем не першы год, але ці гэтым разам за аптымістычнаю рыторыкаю будзерэальны вынік? Што можа прывезці з міжнароднага саміту «Адзін пас – адзін шлях» кіраўнік Беларусі? Усевалад Шлыкаў.

Дыскусія Франака Вячоркі з Андрэям Дзмітрыевым

Канферэнцыя «Паміж Усходам і Захадам: Беларусь на скрыжаванні», што адбылася 9-га траўня ў Вашынгтоне, адзначылася не толькі ўдзелам афіцыйнага боку – намесніка міністра замежных справаў Беларусі Алега Краўчанкі, – але і гарачаю дыскусіяй у сацыльнальнай сетцы FACEBOOK пасля яе. Як трэба будаваць дачыненні паміж Беларуссю і ЗША? Што лепей – жорсткія санкцыі ці развіццё супрацоўніцтва?

У «ПраСвеце» дэбаты Андрэя Дзмітрыева, лідара Кампаніі «Гавары праўду!» ды журналіста «Радыё Свабода» Франака Вячоркі, які вучыцца ў Вашынгтоне.

Хакеры прыходзяць і сыходзяць

У Эманюэля Макрона складаныя дачыненні не толькі з уласнымі грамадзянамі, але і з Уладзімірам Пуціным, які падтрымліваў Ле Пэн грашыма ды, імаверна, з дапамогай узломаў сервераў самога яшчэ тады кандыдата на прэзідэнцтва. Кіберзлодзей, новы гулец апошніх выбарчых кампаніяў на Захадзе, неўзабаве, аднак, састарэе. Як хакеры ў палітыцы надаюць ёй сэнс – і знішчаюць свой. Дзяніс Дзюба.

Што і каму паказала Расея падчас святкаванняў 9-га траўня?

Сёлета парад на Краснай плошчы быў сціплы. На што, аднак, варта было звярнуць увагу? Яраслаў Сцешык.

Дзве вайны за адно жыццё

Як на Данбасе жыве жанчына, якая перажыла Другую сусветную вайну? Хто паводле яе вінаваты ў сённяшняй вайне? Чым адрозніваюцца гэтыя канфлікты? Рэпартаж карэспандэнта «ПраСвету» Антося Цялежнікава з Украіны.