ПраСвет Што Крэмль хоча ад Беларусі? Як Амерыка вострыць польскія іклы? Чаго спужаўся Эрдаган? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Як мова можа ўзмацніць суверэнітэт? Якая мэта расейскіх дзяржаўных медыяў? Беларуская адукацыя ў Польшчы і польская ў Беларусі – у чым розніца? Эрдаган дае і забірае свае словы. Самае важнае на планеце за тыдзень – у выданні «ПраСвету».

Масква атакуе – Менск маўчыць

Палітыка афіцыйнага Менску – пад абстрэлам расейскіх дзяржаўных медыяў. Улады Беларусі і дзяржаўныя айчынныя медыі маўчаць у адказ. Што адбываецца? Матэрыял Усевалада Шлыкава. Каментуюць Паўлюк Быкоўскі і Павал Усаў

Што Крамлю трэба ад Беларусі? Інтэрвʼю з амбасадарам Лешэкам Шэрэпкай

Ці Расея ўспрымае Беларусь усурёз? Ці без мовы можна захаваць суверэнітэт? Што Беларусь за 22 гады з Лукашэнкам дасягнула а што страціла? Размова з Лешэкам Шэрэпкам, амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў 2010-2015 гг. аўтарам кнігі «Абліччы Беларусі. Нататкі амбасадара».

Супольная мова Варшавы і Менску

Што ў Беларусі здзіўляе варшаўскіх беларусістаў? Як у Польшчы вучаць беларускую мову а як у Беларусі польскую? Рэпартаж з міжнароднай навуковай канферэнцыі з нагоды шасцідзесяцігоддзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту. Каментуюць прафесары Ніна Баршчэўская, Алесь Садоўскі, Ігар Капылоў і Анжаліка Борыс з Саюзу палякаў Беларусі.

Расейцы пагражаюць Еўропе ядраваю зброяй. А амерыканцы ўзбройваюць Польшчу?

Крылатыя ракеты, якія могуць паражаць цэлі на адлегласці дзевяцьсот кіламетраў. Гэта частка праграмы «Польскія іклы». Нашая заходняя суседка станецца першаю, якая купіць у ЗША ракеты JASSM-ER. Адначасова ў Маскве імкнуцца запужаць еўрапейцаў сваёй ядраваю зброяй. Як новая гонка ўзбраенняў адаб’ецца на Беларусі? Рэпартаж Ігара Кулея. Каментуюць Аляксандр Алесін і Юліюш Сабак з «Defence24.pl».

Хто прымусіў Эрдагана забраць свае словы назад?

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган спачатку заявіў, што сапраўдная мэта інтэрвенцыі ягонай краіны ў Сірыю – зруйнаваць рэжым Башара Асада. Але потым перадумаў і сказаў зусім іншае. Каго спужаўся прэзідэнт Турцыі? Рэпартаж Алеся Сіліча (Стамбул) і Дзяніса Дзюбы (Варшава).

Каментары