Гарачы каментар Што даў Беларусі Еўразійскі эканамічны саюз?


https://www.youtube.com/watch?v=pHxU_Qe8V0EУ Астане распачалася сустрэча лідараў краінаў «еўразійскае пяцёркі». Нурсултан Назарбаеў павіншаваў кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС з другою гадавінаю падпісання дамовы. У якіх умовах развіваецца саюз і на чыю карысць?Сустрэча адбываецца ў вузкім коле, дзе прэзідэнты абмяркоўваюць будучыню абʼяднання. Якое, відавочна, не зусім яснае. Бо паралельна пад небам Астаны кожны з чальцоў праводзіць сустрэчы тэт-а-тэт у межах эканамічнага трохкутніка. Лукашэнка падчас свайго выступу паспеў выказаць крытыку ў бок саюзу: маўляў, Еўразійскі эканамічны саюз, апынуўся зусім не такім, як планавалася ў першапачатковых дамоўленасцях, а гандлёвыя ды тарыфныя барʼеры паміж яго чальцамі дасюль не зліквідаваныя.Палітолаг Павел Усаў адзначыў, што чалецтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе змяніла эканамічную сітуацыю ў Беларусі толькі ў горшы бок.

«Мы памятаем дэвальвацыю 2011 года, звязаную з будаваннем Мытнага саюзу. Мы бачым наколькі пераарыентавалася беларуская гаспадарка на Расею. Ні рэформаў, ні рэструктурызацыі беларускай гаспадаркі мы не бачылі ды іх не будзе. Менавіта з гэтай мэтай Лукашэнка падпісваў дамоўленасць з Расеяй пра стварэнне Еўразійскага звязу, каб атрымоўваць дывідэнды фінансавыя і рэсурсы ад адчыненага шырокага рынку, каб усцяж атрымліваць тую сістэму, якая існуе ўжо 20 гадоў», – заўважыў палітолаг.

Спадар Усаў падкрэсліў, што існаванне ў межах Еўразійскага эканамічнага саюзу спрычынілася да росту коштаў ды змяншэння заробкаў у Беларусі. Змянілася таксама геапалітычнае канʼюнктура: калі не вайна ва Украіне ды не канфлікт з Захадам, у Расеі было б дастаткова рэсурсаў, каб працягваць ціск і пашыраць палітычную інтэграцыю, якая мела б прывесці да адбудавання СССР № 2 пад выглядам Еўразійскага эканамічнага саюзу, мяркуе адмысловец.Больш – у відэакаментары.МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары