ПраСвет Што беларусам свету трэба ад Беларусі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


У выданні – пра складаныя адносіны афіцыйнага Менску з беларускай дыяспарай, касцюм Лукашэнкі, беларуса ў Іране і тэхналагічны прарыў, які чакае Берасце дзякуючы ЕЗ.

«Карта суайчынніка». Якой яе хочуць бачыць беларусы замежжа?

Умацаваць духоўную сувязь з гістарычнай Радзімай, змогуць беларусы замежжа, калі атрымаюць гэтак званае «пасведчанне суайчынніка». З прапановай аб уводзінах такога дакументу выступіла Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. Ідэя на сёння выглядае цьмяна, бо самыя ініцыятары ня могуць сказаць, чым дакладна мае быць гэты дакумент і якія правы ён дасць нашым суайчыннікам за мяжою. А што трэба самым беларусам замежжа, высвятляў Усевалад Шлыкаў.

«Спадкаемцы катаў шукаюць грошы ў нашчадкаў катаваных»

Інтэрв’ю з кіраўніком «Беларускага дому» у Варшаве Уладам Кобецам пра «карту суайчынніка».

Касцюмы Лукашэнкі ды Кім Чэн Ына

«Гарачая лінія» паміж Пхеньянам і Сеулам зноў працуе. Першая за 2 гады тэлефонная размова доўжылася каля 20-ці хвілінаў. Пра жаданне аднавіць кантакт з Паўднёвай Карэяй заявіў лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падчас навагодняга звароту. Прычым, прамаўляў не столькі сам правадыр, колькі ягоны строй. Як выгляд уплывае на палітыку, высвятляла Вольга Жарнасек.

Беларус, які наведаў Іран: «У іранцаў ціхая, беларуская незадаволенасць»

Інтэрв’ю з журналістам «ПраСвету» Дзянісам Дзюбам, які нядаўна вярнуўся з Ірану, дзе быў турыстам, але пабачыў на шмат болей. Што іранцы ведаюць пра Беларусь?

Ад фэнтазі ў рэальнасць. Тэхналогіі-2018 у свеце і ў Беларусі

2017 год адзначыўся шэрагам тэхналагічных прарываў: людзі ўпершыню адрэдагавалі чалавечы эмбрыён, упершыню паўторна запусцілі ракету, якая да гэтага ўжо лятала ў космас, а штучны інтэлект выйграў у пяці найлепшых гульцоў свету ў вядомую кітайскую гульню го.

Якія адкрыцці і тэхналогіі прынясе нам 2018-ты, разбіраўся Ігар Кулей.

Каментары