Шматдзетная сям’я з'ехала з Менску, каб набыць карову і эканоміць на малацэ


У спадарыні Марыны – восем дзяцей, узростам ад 27 да 13 гадоў. Старэйшыя дзеці працуюць, але сям’і даводзіцца трымаць 25 сотак гароду, каб эканоміць на харчаванні.

Ад дзяржавы сям’я мае падатковую ільготу, бясплатнае харчаванне для дзяцей у школе ды раз на год – фінансавую дапамогу.

А на што яшчэ можа разлічваць шматдзетная сям’я ды як пісьменна патрабаваць ад дзяржавы належнае – глядзіце ў відэаматэрыяле.