Мaю прaвa Шматдзетнай сям’і не хапае беларускамоўных класаў


Колькасць беларускамоўных школ няўхільна скарачаецца

Маці-гераіня Святлана Радкевіч-Манько разам з мужам Вінцэнтам, выхоўваюць пяцёра сваіх дзяцей на роднай мове. Але з часам рабіць гэта ўсё больш складана. За 25 гадоў незалежнасці нашае краіны колькасць беларускамоўных навучальных установаў няўхільна скарачаецца. Старэйшая дачка Алеся навучалася ў беларускамоўных школе і ліцэі. Калі надышоў час ісці ў школу малодшым дзецям, адміністрацыя Фрунзенскага раёну Менску прапанавала бацькам толькі адну гімназію. Ніводнай звычайнай беларускай школы ў раёне няма

Апытанне: калі памірае народ?

Этнас – гістарычна складзеная сукупнасць людзей. Гэтую групу аб’ядноўваюць пэўныя прыкметы: культура, традыцыі, мова – падмурак ідэнтычнасці народу. На вуліцах сталіцы мы запыталіся ў суайчыннікаў: якая ж рыса ў кожнай нацыі асноўная і што можа пагражаць яе ідэнтыфікацыі?

Пра братоў нашых меншых – у рубрыцы «Ведай свае правы!»

Жыццё сяброў нашых меншых таксама вельмі сурёзна рэгулюе заканадаўства. Пра тое, колькі жывёлінаў можна трымаць у хаце, ад чаго залежыць падатак на сабаку, якія дакументы неабходныя для таго, каб вывезці хатняга гадаванца за мяжу, ды пра іншае размаўляем з абаронцаю жывёлы ў нашай рубрыцы «Ведай свае правы!».

Пасля 23 гадоў жыцця ў Беларусі іранскаму мігранту пагражае экстрадыцыя

Іранец Мехрдад Джамшыдзіян жыве ў нашай краіне ўжо дваццаць тры гады, мае тут жонку і трох дзяцей. У 2012 годзе іранскія ўлады абвінавацілі яго ў забойстве брата і маці, але ён цалкам адмаўляе сваю віну. Яго так і не экстрадавалі, бо іранскі бок не меў пераканаўчых доказаў ягонае віны. Мехрдад спрабаваў атрымаць статус уцекача, але службы міграцыі яму адмовілі. З дапамогаю праваабаронцаў ён намагаўся аспрэчыць пастанову міграцыйных службаў у розных судовых інстанцыях. Але нават Вярхоўны суд адхіліў ягоны пазоў. Цяпер спадар Мехрдад спадзяецца атрымаць статус уцекача праз адмысловы савет пры кіраўніку краіны.

У сталіцы працягваюць знішчаць паркі ды скверы дзеля забудовы

У сталічным парку імя 60-годдзя Кастрычніка дзеля вызвалення пляцоўкі пад будаўніцтва тэнісных кортаў працаўнікі «Зелянбуду» толькі за адзін дзень ссеклі каля 200 елак ды іншых дрэваў. Пад тэнісныя корты ўлады намерыліся вылучыць тэрыторыю каля вадасховішча Цнянка. Дзякуючы актыўнасці мясцовых жыхароў гэта атрымалася вынесці на грамадскае абмеркаванне. Папярэдне ўдалося сабраць больш за 3,5 тысячы подпісаў, што змусіла раённыя ўлады прыпыніць знішчэнне зялёнае зоны каля вадаёму.

Каментары