Школа: навука гвалту?


Што «вучаць у школе, вучаць у школе» – пра гэта мы ведаем. А ці ведаем пра тое, што там дзяцей таксама цкуюць і бʼюць?

У гісторыі пра збіццё 10-гадовага вучня ў адной са школаў Рэчыцы дарослыя схавалі галаву ў пясок. Бацькі ці дырэкцыя школы? На чыім баку праўда – суд так і не вырашыў, а толькі сцвердзіў факт збіцця. У студыі мы пачуем такую ж гісторыю ад маці з Менску, а былая настаўніца Ева Гілевіч распавядзе чаму гвалт датычна дзіцяці ёсць неадʼемнай часткай сённяшняй школьнай сістэмы.