Гарачы каментар Шэндэровіч: Імперыя без перспектываў, у здыханні


«Слава России!», «Россияэто Европа», «Слава героям!», «Будущее принадлежит нам!» – гэткія лозунгі скандавалі сёння ўдзельнікі нацыяналістычнага «Русского марша» ў Маскве. Акцыя, якая традыцыйна ладзіцца 4 лістапада літаральна ўва ўсіх буйных гарадах Расеі, сёлета атрымалася нешматлікая. Уласна ў Маскве ў «Русском марше» паўдзельнічалі каля тысячы чалавек замест заяўленых арганізатарамі пяці тысяч. Апрача таго ўлады Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу і Калінінграду забаранілі правядзенне акцыі. А ў шматлікіх іншых гарадах, гэткіх як Пермь ды Омск самыя арганізатары адмовіліся ад правядзення маршу. Што гэта – крызіс ідэі «русского міра» ці крызіс як раз альтэрнатывы «русскому міру». Сваім поглядам на рэчаіснасць сваёй краіны з «Белсатам» падзяліўся вядомы расейскі пісьменнік і журналіст Віктар Шэндэровіч – у нашым адмысловым «Гарачым каментары».

Каментары