Гарачы каментар Шчыльнага абʼяднання апазіцыі не прадбачыцца


https://www.youtube.com/watch?v=AjVn60s7IPoПарламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11-га верасня. Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб яны былі дэмакратычныя. І ўдакладніў – як заўсёды. А заўсёды дэмакратыі ад афіцыйнага Менску не прызнавалі на Захадзе. За больш як 20 гадоў кіравання ў Лукашэнкі падтрыманне насельніцтва знізілася, але не растуць пры гэтым паказнікі народнае любові да апазіцыі.Самае галоўнае пытанне сёння для апазіцыйных палітыкаў – аб’яднанне і кансалідацыя. Сёння пачалося абмеркаванне такой магчымасці. Перадусім, стаўка мае быць зробленая на супольны пасыл да выбарнікаў – аб жаданні пераменаў у краіне. Амаль усе структуры дэмакратычных колаў выказваюцца за супольную працу. Вынятак – кампанія «Гавары праўду!». Важнейшае пытанне – ці атрымаецца кансалідацыя, і ці аптымізм не заўчасны?Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі заўважыў, што такога шчыльнага абʼяднання апазіцыі, як гэта было ў 2006 годзе, не прадбачыцца. «Але само імкненне да абʼяднання, да таго, каб зрабіць кампаніі ў акругах прадказальнымі, то бок падзяліць акругі, каб не было вялікай канкурэнцыі паміж аднадумцамі – хутчэй за ўсё гэта будзе. Гэта, напрыклад, ужо пайшло ў межах правацэнтрысцкай кааліцыі, якая фактычна ахапіла 110 акругаў», – адзначыў адмысловец.Іншыя палітычныя сілы фактычна прызналі лідарства гэтай кампаніі і ўступілі з ёй у перамовы, бо правацэнтрысцкая кааліцыя была першай у падрыхтоўцы да будучых парламенцкіх выбараў. Цяпер жа ў Беларусі фактычна няма публічнай палітыкі, а апазіцыя не ўдзельнічае ў прыняцці важных дзяржаўных рашэнняў, заўважыў спадар Быкоўскі.«Ім даводзіцца ў кожнай кампаніі пачынаць не са старту, а яшчэ крыху бегчы да гэтага старту. І яшчэ ёсць пэўныя абмежаванні, каб туды дабегчы. З другога боку, паколькі ў палітычнай сістэме нашай краіны няма канкурэнцыі, калі нават органы, якія арганізуюць выбары, кажуць, што яны прадстаўнікі каманды дзейнага кіраўніка дзяржавы, таму ўсё гэта выглядае не зусім як сапраўдныя выбары», – адзначыў палітычны аглядальнік.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Каментары