Шапіра на чале федэрацыі хакею – карʼерны рост ці няміласць?


Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч прагназуе, што на чале федэрацыі хакею былы старшыня Менаблвыканкаму Сямён Шапіра стане бліжэй да кіраўніка краіны і адпаведна да цэнтру прыняцця рашэнняў. А як вынік – займее лабісцкія магчымасці.

Вядучы перадачы «Размова» Усевалад Сцебурака, з якім Меляшкевіч абмеркаваў падзеі мінаючага тыдня, параўнаў пасаду старшыні хакейнай федэрацыі ў сучаснай Беларусі з канюшым за часамі ВКЛ.

У чым абсурдысцкае падабенства, за што намінаваны на вялізную ў грашах прэмію так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі два «пяры» Павел Якубовіч і Мікалай Чаргінец, пра спрэчкі вакол «моўнай паліцыі» Ігара Случака і не толькі – падрабязней у «Размове Сцебуракі».