Гарачы каментар Севярынец: Пагрозы Лукашэнкі? Звычкі калгаснай дыскатэкі назіраем ужо больш за 20 гадоў


Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пракаментаваў пагрозы Аляксандра Лукашэнкі арганізатарам пратэстаў.

Сённяшні фінт Лукашэнкі з Дэкрэтам аб дармаедстве, на першы погляд, здавалася б, павінен задаволіць усіх. Грамадзянаў – таму што незаконныя паборы адкладаюцца прынамсі да наступнага году. Самога Лукашэнку – таму што зноўку паспрабаваў выскачыць з вады сухі: вінаватыя чыноўнікі, якія перастараліся з выкананнем дэкрэту, а ён, Лукашэнка, у дадатак яшчэ раз прадэманстраваў, што нахіліць яго не атрымаецца. Што могуць значыць такія заявы, пракаментаваў Павал Севярынец:

«Гэта сумятня, гэта, будзем так казаць, ліхаманкавыя спробы выправіць становішча адначасова не губляючы твару. І гэта выглядала вельмі брыдка. Сядзіць чалавек, які ўжо трэці дзясятак гадоў кіруе як цар, і за сталом сярод чыноўнікаў гаворыць: «Ну вось тое, што вы заплацілі, можа быць залічана на наступны год, гэта можаце пакуль не плаціць, гэта мы магчыма вернем». І распараджаецца лёсамі і грашыма соцень тысячаў людзей!»

Пагрозы ж, якія кіраўнік краіны адрасаваў арганізатарам пратэстаў, Паўла Севярынца не здзівілі:

«Гэтыя пагрозы мы даўно ведаем. Вось гэтыя звычкі на калгаснай дыскатэцы, калі прыходзіць, маўляў, там значыць галоўны гопнік і пачынае ўсіх палохаць, мы чуем ужо трэці дзясятак гадоў. Акрамя абурэння гэта нічога для нас не значыць».

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Каментары