Відзьмо-невідзьмо Серыял «Паляўнічы на розум» Дэйвіда Фінчэра


Падзеі першага сезону гэтага серыялу распачынаюцца ў нетрах ФБР напрыканцы 70-х гадоў 20-га стагоддзя. Героі сустракаюцца з серыйнымі забойцамі ды спрабуюць вывучаць іхную псіхалогію.

«Паляўнічы на розум» нагадвае колішнюю кінакласіку пра «Маўчанне ягнят». Там была неймаверная акторская праца Энтані Гопкінса ў якасці доктара Лехтара. У серыяле Фінчара трохі іншыя ракурсы, і ўсё – вельмі блізка да рэчаіснасці.

Таксама звернем увагу аматараў кіно: акурат на гэтым тыдні ў Беларусі пачынаецца пракат скандальнага расейскага фільма пра палюбоўніцу імператара Мікалая II – балерыну Матыльду.

Фільм кліматычных жахаў з назвай «Геашторм» пакажа ўсю слабасць чалавецтва перад космасам і прыродай. Антыўтопія ў беларускіх кінатэатрах – з 19 кастрычніка.

 

Каментары