Агляд падзеяў культуры Сем – супраць гвалту


Гвалт, расізм, несправядлівасць і – моцныя жанчыны. У Купалаўскім тэатры прайшоў прэм’ерны паказ спектаклю «Сем».Дакументальная п’еса складаецца з маналогаў праваабаронцаў і закранае правы жанчын. Акторы – культурніцкія, спартовыя і грамадскія дзеячы: Ганна Бонд, Юрый Зісер, Віталь Гуркоў, а таксама амбасадар Швецыі ў Беларусі Марцін Обэрг.Але «Сем» – гэта не толькі п’еса, але і цэлая кампанія супраць гвалту над жанчынамі па ўсім свеце. Акторка, пісьменніца і прадзюсарка «Турнэ 7» Гэда Краўш Шэгрэн сабрала сем прыкладаў таго, як жанчыны розных краінаў змагаюцца за свае правы.«Шмат у якіх краінах тэма гвалту над жанчынаю – гэта табу. З дапамогаю кампаніі «Сем» мы імкнемся дапамагчы пераадолець гэтае табу, мы працуем з лакальнымі арганізацыямі ды хочам, каб жанчыны мелі свой голас».Тэлевядоўцы Ганне Бонд дасталася роля пакістанскай праваабаронцы Мухтар Маі. У дзяцінстве яе згвалтавалі чацвёра мужчынаў, але замест таго, каб зрабіць традыцыйны для азіяцкай жанчыны крок – скончыць жыццё самагубствам, – Мухтар прымусіла гвалтаўнікоў адказваць перад судом і стала змагацца за правы жанчын у сваёй краіне. На думку Ганны, у Беларусі сітуацыя з правамі жанчын значна лепшая, але ёсць у нас і свае праблемы.«У нас ёсць гэты стэрэатып стараславянскай жанчыны…»П’еса вандруе па свеце ўжо сёмы год. У кожнай краіне ролі выконваюць мясцовыя знакамітасці. Удзел у спектаклі «Сем» ужо ўзялі Уладзімір Познер, Мэрыл Стрып, Святаслаў Вакарчук, генералы НАТО і чальцы Еўрапарламенту. П’есу пераклалі на 24 мовы свету – а цяпер гераіні загаварылі і па-беларуску.ІНШЫЯ ТЭМЫ:Беларускія марсіяне – як выхоўваць дзіця на сваёй мове? Досвед Берасця.Рагатыя, насатыя, крылатыя – на «FreeTime-Fest».Адкуль бярэцца малако? Каровы і козы ад мастака Стальмахова.Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Каментары