Сацыёлаг Юрый Таран: Крымчукі гатовыя цярпець


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMEtGZnU2YTltcFUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Жыхары Крыму выказаліся супраць паставак электраэнергіі на ўмовах Украіны. Сярод іншага, 94 % удзельнікаў сацыялагічнага даследавання нават згодныя цярпець нязначныя перабоі 3–4 месяцы. Але хто дасі гарантыі, што праблема не зацягнецца? Нягледзячы на абяцанні ўладаў, чвэрць крымчукоў сустрэлі Новы год без святла.[/vc_column_text][vc_column_text]Згодна з умовамі, прапанаваным Украінаю, у кантракце на пастаўкі электраэнергіі ў Крым меўся быць пункт аб тым, што Крым і Севастопаль застаюцца часткаю краіны. Вынікі апытання, зробленага перад навагоднімі святамі на замову Уладзіміра Пуціна, маюць наўпрост паўплываць на рашэнне Крамля. Масква, хутчэй за ўсё, не будзе падпісваць з Кіевам кантракту на пастаўку электраэнергіі ў Крым, калі той будзе настойваць на прыналежнасці паўвострава Украіне. Калі дамовы не заключаць, то дэфіцыт электразабеспячэння будзе пакрывацца з дапамогаю дызельных генератараў.Цяпер анексаваны Расеяй Крым забяспечваецца за кошт уласных генератараў, генератарных установак з Расеі ды энергамаста з Кубані. Шмат якія жыхары скардзяцца на несправядлівае размеркаванне электраэнергіі па рэгіёнах.Госць «Гарачага каментара» сацыёлаг Юрый Таран.

«Людзі ў Крыму ў нейкім сэнсе сябе пераконваюць, што ім добра. Гэта ў нейкім сэнсе пытанне выжывання. У Крыму за апошнія два гады павялічылася колькасць вайскоўцаў і момантаў калі ты мусіш праяўляць сваю лаяльнасць. Крымскае грамадства гатовае цярпець».

ДР, belsat.eu