Сацыяльная дзяржава! Дыябетыку ампутавалі ногі, яго дом згарэў. Сельсавет: права на жыллё ён не мае


Пакуль Алег Бірукоў з вёскі Ілля, што ў Вілейскім раёне, ляжаў у лякарні, ягоны дом згарэў.

Самастойна мужчына адрамантаваць яго не можа, бо ў выніку хваробы – цукровага дыябету – яму ампутавалі дзве нагі. Алег папрасіў дапамогі ў мясцовых уладаў, аднак тыя з ёй спяшацца не сталі. Нашыя карэспандэнты некалькі дзён спрабавалі звязацца са старшынём Вілейскага райвыканкаму, але ягоная сакратарка кожны раз сцвярджала, што ён не мае часу на размовы. Кіраўнік Ільянскага сельскага савету, у якім жыве Алег Бірукоў, таксама спаслаўся на сваю занятасць і не пракаментаваў сітуацыі.

Глядзіце таксама >>> Чыноўнікі хочуць адабраць прыватызаваную кватэру ў інваліда

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Іван Мікуліч – інвалід, які стаў шматразовым чэмпіёнам Беларусі па паўэрліфтынгу

Цешыць тое, што адначасова ўсё больш людзей пачынаюць актыўна займацца спортам. Настойлівым і ўпартым не перашкаджае ў гэтым нават інваліднасць.

Наш наступны герой Іван Мікуліч, нягледзячы на цэрэбральны параліч, стаў шматразовым чэмпіёнам Беларусі па паўэрліфтынгу.

Жонка інваліда і маці двайнятаў ставіць уласныя спартовыя рэкорды

З сям’ёй Стрыгаў мы пазнаёмілі вас у «Рэпартэры» больш як тры гады таму. Нагадаю, што Ігар – інвалід-вазочнік, якому гэта не замінае ў паспяховым кіраванні вялікаю фірмай. Ягоная жонка Таццяна займаецца сям’ёй, у якой з апошняга нашага візіту з’явіліся двайняты.

Маладая маці паспявае не толькі выхоўваць сваіх дзетак, але і ставіць уласныя спартовыя рэкорды. Прытым, займаецца яна толькі ўдома, таму такія трэнаванні моцна не ўплываюць на сямейны бюджэт.