Каментар Самагубства прадпрымальніцы ў Гомлі – ужо пяты выпадак


Гомельская прадпрымальніца Таццяна Дупанава выкінулася з балкону пасля канфіскацыі ейнага тавару. Менскую прадпрымальніцу Таццяну Аляхновіч, якую вінавацяць у парушэнні гандлю, з залы суда забрала хуткая дапамога. Пра праблемы дробных прадпрымальнікаў «Белсат» размаўляе з адным з лідараў прадпрымальніцкага руху Мікалаем Аўтуховічам.Таццяна Уласенка: Наколькі гэтыя трагічныя выпадкі адлюстроўваюць сітуацыю ў прадпрымальніцкім асяроддзі? Што магло давесці людзей да такога крайняга адчаю?Я пачну са здарэння, што адбылося ў Гомлі. Арганізацыя, якую мы цяпер ствараем – Прафсаюз прадпрымальнікаў, – была на пахаванні. Мы сустракаліся з радаю прадпрымальнікаў рынкаў, яны расказалі, што гэта ўжо пятая ахвяра. У хуткім часе яны прыедуць на нашае паседжанне і распавядуць пра гэта.У прадпрымальнікаў-гандляроў сёння няма выйсця: кожны дзень яны працуюць на мяжы рызыкі. Яны ведаюць, што праз тое, што яны робяць, нават з нейкімі маленькімі памылкамі, да іх штодня могуць прыйсці, забраць тавар, выпісаць буйныя штрафы. Яны ведаюць, што гэтыя штрафы няма чым выплочваць – гэта і даводзіць людзей да самагубства, да скрайніх межаў, на якія яны могуць пайсці.Чаму ўлады сябе так паводзяць?У нашай краіне так кепска, як сёння, людзі яшчэ ніколі не было. Няма абмежавання для чыноўнікаў. Калі ў прадпрымальнікаў няма парушэнняў – яны іх прыдумляюць, яны правакуюць людзей. І гэта вельмі кепска.Чаму прадпрымальнікі не знаходзяць для сябе выйсця? Падобна на тое, што яны пазбаўленыя элементарнай юрыдычнай дапамогі, што яны слаба кансалідаваныя і паміж сабой.Вельмі вялікую ролю адыгрывае менавіта ціск, які запалохвае людзей. У іх няма дапамогі. Яны амаль ніколі не выйграюць судоў. Яны бачаць бессэнсоўнасць спробаў абскарджваць тыя моманты, калі складаюцца пратаколы або ідзе незаконная канфіскацыя. У нас шмат праверак праводзіцца наагул з парушэннем законаў.

Нашыя прадпрымальнікі гэтага ўсяго не ведаюць, таму мы распрацавалі памятку для прадпрымальнікаў – каб яны пры праверках не агаворвалі саміх сябе, не давалі магчымасць падаткавікам і іншым кантралюючым органам складаць пратаколы.

Яны дапамагаюць складаць на сябе пратаколы, бо не ведаюць, што ды як адказваць.Ці можа гэты крызіс у прадпрымальніцкім асяроддзі прывесці да сацыяльнага выбуху?Я разумею так, што падзеі, якія цяпер адбываюцца, і вядуць да сацыяльнага выбуху. Сёння ўлады не разумеюць, што кожны іх незаконны крок супраць прадпрымальнікаў і наагул грамадства вядзе да таго, што людзі падымуцца і выйдуць. І так вельмі цяжкае жыццё, а тут у людзей забіраюць апошняе, што і даводзіць людзей да самагубства.Я заклікаю прадпрымальнікаў не баяцца быць заснавальнікамі гэтага прафсаюзу. Менавіта масавасць прадпрымальніцкага руху можа абараніць прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікаў можа абараніць толькі салідарнасць.

А калі гэта не патрэбна прадпрымальнікам – хто за вас пойдзе барукацца?

А сацыяльны выбух нарастае з кожным няправільным крокам уладаў – так, як гэта адбылося ўчора падчас суду. Суддзя вяла працэс так, што Таццяна Аляхновіч нічога не разумела. Калі яе муж прапанаваў суддзі чытаць больш разборліва, яна ўзяла і выдаліла яго. Потым выдаліла маці. Потым накрычала на Таццяну, якая праз гэта страціла прытомнасць. Хіба такое магчыма? Людзі проста абураюцца такімі паводзінамі ўладаў.Размаўляла Таццяна Уласенка

Каментары