Людзі адчуваюць сябе абражанымі. Улада зрабіла ўсё, каб у людзей не было нармальнай, афіцыйнай працы», – кажа Мікола Статкевіч.
Людзі напалоханыя. Баяцца, што да збору на дармаедства яшчэ могуць дадаць яшчэ больш значную суму за штрафы. Хаця насамрэч звычайна штрафуюць некалькіх чалавек, і ёсць фонды салідарнасці. Але людзі баяцца. Самае галоўнае, каб людзі выказалі сваю пазіцыю, самой уладзе. Тыя, хто не прыйшоў, павінны пабачыць гэта, як прыклад, каб яны пабачылі, што ёсць сілы, ёсць арганізацыі, якія дбаюць пра іх і абараняюць.
Пакуль у беларусаў няма надзеі, што пратэст можа нешта памяняць. Пакуль такой надзеі не з’явіцца, пратэст шматлікі не будзе. Калі з’явіцца надзея – мы сказаць не можам.