Salto – робат, які робіць сальта


«Salto» важыць 100 грамаў і з дапамогай нагі можа здзяйсняць скокі з месца вышынёй да аднаго метра. Пры гэтым ён можа павялічыць вышыню скачка, адштурхнуўшыся ад вертыкальнай перашкоды і скокнуўшы зноў – у такім выпадку максімальная вышыня скачку ўжо 120 сантыметраў. Таксама робат можа з дапамогай скачкоў перасоўвацца гарызантальна з хуткасцю да больш чым паўтары метры за секунду.

Фішка робата не толькі ў электраматоры, але і злучанай з ім спружыне, якая выконвае ролю механічнага назапашвальніка энергіі. Дзякуючы такой канструкцыі «Salto» не толькі высока скача, але і практычна не губляе час на старце. Пра камерцыйнае выкарыстанне сістэма пакуль гаворка не вядзецца.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Кампанія «Pink Donut» распрацавала прайгравальнік RokBlok, які не круціць вінілавую пласцінку, а сам ездзіць па яе паверхні;
  • Рабатызаваны ланцуг «ChainFORM»;
  • Касмічны сімулятар «Elite»