Salon du Chocolat: найлепшая начынка і сукенкі з шакаладу


На колькі дзён увагу медыяў захапіла вялікае шакаладнае шоу ў Парыжы – кірмаш вытворцаў шакаладу, на з’ехаліся 500 удзельнікаў з 60 краінаў свету. Імпрэза звычайна праходзіць на пачатку лістапада.

Папулярызацыяй шакаладу кандытары займаюцца ўжо два дзясяткі гадоў. У межах фэсту праводзіцца таксама штогадовы паказ адзення, вырабленага з шакаладу.

«Існуюць традыцыі, якія пры кожным згадванні выклікаюць усмешку, і штораз спрыяюць стварэнню добрага настрою. Адна з такіх – дэманстрацыя адзення, пашытага з шакаладу. Чым далей яна існуе, тым менш шакаладу ў тых сукенках – больш усялякіх заменнікаў і выкрунтасаў», – кажа вядоўца «Відзьмо-невідзьмо+» Сяргей Філімонаў.

Традыцыйна ў Парыжы раздалі ўзнагароды ў катэгорыях «найлепшая шакаладная цукерка», «найлепшая плітка шакаладу» і «найлепшая начынка».

Парыжскую імпрэзу падтрымлівае французскае Міністэрства замежных справаў.

Падрабязней – у рубрыцы «Жарт моманту»