Асабісты капітал Салома, трава і канфіскаваны мытнікамі ламінат – з чаго беларусы будуюць дамы


«Пачынаць будаваць дом трэба з вокнаў», – раіць Віктар Аскірка, уласнік аднаго з самых незвычайных і эканамічных дамоў пад Менскам.

Віктар шмат гадоў здымаў кватэру ў сталіцы, але два гады таму надакучыла выдаткоўваць грошы на арэнду, і ён збудаваў для сваёй сям’і мікрадом. На шаснаццаці квадратах гаспадарлівы беларус змясціў усю неабходную тэхніку і мэблю і перазімаваў, заплаціўшы дзяржаве ўсяго шэсцьдзесят долараў за ўвесь ацяпляльны сезон.

Архітэктар-іннаватар Зміцер Ціхашын вучыць беларусаў эканоміць не на метражы, а на матэрыялах. Пабудаваць экалагічны дом усяго за 127 долараў за квадратны метр? Аздобіць яго амаль дармавым дахам і атрымаць энергаэфектыўнае жытло? Не праблема, лічыць Зміцер і раіць прыглядзецца да саламяных дамоў.

Хочаце ўбачыць, як выглядае таннае і прыгожае жытло, што можа дазволіць сабе кожны? Глядзіце:

Каментары