Саджалі дрэвы, даглядалі тэрыторыю? Атрымайце ўшчыльненне!


Два гады таму мы распавядалі, як жыхары Менску добраўпарадкоўвалі тэрыторыю побач з вадаёмам, прыбіралі будаўнічае смецце і саджалі дрэвы. І вось цяпер гэтую тэрыторыю аддаюць пад чарговую будоўлю шматпавярховіка.

Спыніць будоўлю людзям не ўдалося. Адзінае, што ім цяпер застаецца, гэта ратаваць плён уласнай працы.

Новае жыццё здымкаў з 70-тых гадоў

Усё пачалося з выпадкова знойдзеных фотаздымкаў барысаўскага парку культуры і адпачынку, якія трапілі да мясцовага калекцыянера. На здымках 70-х гадоў невядомы фатограф-аматар захаваў моманты афіцыйных святаў, канцэртаў і парадаў ды кадры звычайнага жыцця. Менавіта гэтыя здымкі выклалі ў адную з барысаўскіх суполак у інтэрнэце з мэтаю даведацца што-небудзь пра людзей на фота. Ці меркавалі аматары старых здымкаў, што гэта толькі пачатак цікавае гісторыі пошукаў і знаходак?

Навуковец Фёдар Клімчук пераклаў Евангелле на дыялект роднае вёскі

82-гадовы навуковец мовазнаўца Фёдар Клімчук нарадзіўся ў вёсцы Сіманавічы на Палессі. У 1980 годзе ён пачаў перакладаць Евангелле на мову роднай вёскі і скончыў гэтую працу толькі ў 1995-м. Пераклад выдалі невялікім накладам – усяго 200 асобнікаў. Акрамя гэтага спадар Фёдар запісаў 260 песень сваёй маці і пераклаў на «сіманавіцкую мову» Талстога і Гогаля.