Рымашэўскі распавёў пра пікет супраць дзедаўшчыны, які збіраецца правесці БХД


Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў эфіры «Белсату».

Усё актыўней пачалі выказвацца пра трагедыю ў Пячах і пра дзедаўшчыну ў беларускім войску і апазіцыйныя палітыкі. Вось, да прыкладу, актывіст Партыі БНФ Юрась Зянковіч, які жыве зараз у ЗША і заявіў пра сваё жаданне стаць прэзідэнтам Беларусі, у «Фэйсбуку» абурыўся тым, што ў смерці Аляксандра Коржыча грамадства адразу прызнала вінаватым войска, ды напісаў:

«Хлопчыкі і дзяўчынкі, а з чаго вы рашылі, што войска павіннае быць марскім курортам, як зараз модна казаць, all inclusive? Войска – гэта войска, і ў ім павінна быць жорстка. Бо інакш ня выхаваеш сапраўднага жаўнера – абаронцу Айчыны. І гэта нармальна, што ў войску здараюцца надзвычайныя становішчы, і што нават гінуць людзі».

А вось актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падалі заяву ў Менгарвыканкам на правядзенне пікету па праблеме дзедаўшчыны ў беларускім войску і смерці вайскоўцаў у Пячах.

У «Гарачым каментары» – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Глядзіце таксама: