Рыхтуешся да карпаратыву? Спраўдзі, на чым зэканоміць


Сабрацца на карпаратыў з мінімальнымі выдаткамі

У Менску цалкам падрыхтавацца да карпаратыўнага свята (то бок зрабіць прычоску, макіяж і манікюр, набыць сукенку) каштуе каля 400 рублёў. Але ідэальны вобраз можна зрабіць і ўдвая танней, калі адшукаць акцыі ды зніжкі.

Як абраць майстра для прычоскі і манікюру; набываць строй ці браць напракат; шукаць ідэальныя ўпрыгожванні ці набыць танныя дзеля аднаго вечара – карысныя парады даем у рубрыцы «Свая кішэня».

Будавалі кватэру – збудавалі судовую справу

Спадарыня Людміла за ўласныя грошы пабудавала ў Менску кватэру. Але дом здалі з вышынёю столяў у 248 сантыметраў. Гэта ўсяго на два сантыметра менш, чым трэба, аднак цяпер кватэру немагчыма прадаць ці перапланаваць – унутры парушаныя санітарныя нормы. Людміла судзіцца з забудоўнікам, але справа ідзе цяжка, бо гэта першы прыклад барацьбы не за плошчу, а за вышыню кватэры.

Як менчукі змагаюцца з забудоўнікамі і што рабіць, каб не патрапіць на месца пакрыўджаных уласнікаў кватэраў – распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Лічыльнік як люстэрка рэчаіснасці

Як цяжкая начная мара адыходзіць у мінулае «советская власть». Некаторым нават здаецца, што ўжо адышла. Між тым асноўнаю асаблівасцю як першых, так і другіх саветаў, былі зусім не саветы, а паталагічная бессэнсоўнасць народнай гаспадаркі.

Пра атрутныя парэшткі старой сістэмы на прыкладзе сучаснай капіталістычнай прылады – лічыльніка – распавядае Міхал Залескі ў рубрыцы «Шалёныя грошы».

Дзед Мароз: як працуе чалавек і персанаж

«…элитный ресторан, дорогой, а бегал мужчина, больше, чем Дед Мороз в три раза, кричал «Тагил», отбирал у нас шапку, пытался раздеть Деда Мороза, забирал посох. Работать бывает тяжело со взрослыми, особенно в ресторанах. А с детками проще, они Деда Мороза еще любят и аккуратненько себя ведут», – распавядае дасведчаная Снягурка Вераніка Шымко.

Як становяцца Дзедам Марозам, ці проста зарабіць на калядным настроі ды чым адрозніваецца Снягурка на пілоне ад звычайнай Снягуркі – расказвае Марыя Грыц у рубрыцы «Сакрэт фірмы».