Рыгор Кастусёў: за некаторыя паслугі ЖКГ беларусы ўжо плацяць больш за 100 %


У беларускіх уладаў няма жадання рэфармаваць жыллёва-камунальную гаспадарку.

«Тэарэтычна нашая жыллёва-камунальная гаспадарка здольная да рэфармавання. Прадстаўнікі беларускіх уладаў тэарэтычна ўжо рабілі захады, каб гэтае рэфармаванне адбылося. Але нават гэтыя тэарэтычныя захады ўлады не рэалізавалі. Не хапае мазгоў, не хапае жадання», – кажа госць «Гарачага каментара» старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Напачатку другога дзесяцігоддзя нашага стагоддзя за некаторыя паслугі беларусы ўжо плацілі больш за 100 %. Па маіх падліках, у 2002-2004 годзе за вываз смецця беларусы плацілі 102-103 %. Калі чыноўнікі кажуць, што дзяржава нешта дае беларусам, то гэта выклікае не толькі незадавальнення, але і смех. Чыноўнікі дагэтуль і самі не разабраліся ў парадку фармавання сабекошту камунальных паслугаў», – падкрэслівае Кастусёў.

Больш – глядзіце ў відэа вышэй.