Рух маці 328 – абаронцы асуджаных за наркотыкі


У Жлобіне дзее грамадскае аб’яднанне Рух маці 328, якое аб’ядноўвае сваякоў людзей, асуджаных за наркотыкі. Сябры аб’яднання дамагаюцца зменаў у заканадаўстве адносна наркотыкаў: змяншэння тэрмінаў зняволення, забароны на выкарыстанне міліцыяй правакацыяў, а таксама выступаюць за амністыі.

Актывісты збіраюць подпісы і накіроўваюць калектыўныя звароты ў пракуратуру, Следчы камітэт і Міністэрства ўнутраных справаў. Яны ладзяць інфармацыйныя акцыі, круглыя сталы, дый проста падтрымліваюць адзін аднаго.

Тэатральны рэжысёр, выратаваны ад смерці, сёння сам дапамагае іншым

13 гадоў спаўняецца анімацыйнаму тэатру Лідскага замку. «Чортаў» юбілей рэжысёр і актор Андрэй Арыніч разам з сябрамі збіраюцца сустрэць новай беларускамоўнай інсцэнізацыяй «Суд над Кейстутам».

Дагэтуль спадар Андрэй 10 гадоў працаваў паўнамоцным прадстаўніком у Беларусі міжнароднага дзіцячага дабрачыннага фонду «Тэадора», які заснаваў у Швейцарыі грамадскі дзеяч Андрэ Пулі. Пад уплывам знакамітага швейцарца Андрэй стаў таксама клоўнатэрапеўтам. Гэта калі да вельмі хворых дзетак у госпісах і анкадыспансерах прыходзіць забаўны чалавек у апранахах блазна і прымушае хоць на гадзінку забыцца пра жахлівы боль ад невылечных хваробаў. Далейшы расповед – пра трагічную гісторыю шчаслівага чалавека глядзіце зараз.

«Бежанцы» – новая стужка «Белсату» пра складаную мінуўшчыну беларусаў

Юрый Каліна – падляскі беларус і журналіст «Белсату», ужо не адзін раз дакументаваў жыццё нашых суайчыннікаў па абодва бакі мяжы. Гэтым разам тэмаю ягонага фільму выступае бежанства.

На меркаванне гісторыкаў, ад паўтара да двух мільёнаў беларусаў – жыхароў заходніх губерняў Расейскай імперыі – збеглі ад Першай сусветнай вайны ў глыб Расеі. Праз стагоддзе пасля гэтай падзеі паўстала незвычайная стужка. Яе першая публічная прэзентацыя адбылася ў Беластоку.