Рубрыка: Жарты моманту. Фестываль «Паветраная гітара»


https://vimeo.com/232873936

Пачатак восені. У Ню-Ёрку снягуркі, а дакладней «Рокетс» з гарадскога мюзік голу, ужо распачалі рэкламаваць свае навагоднія скокі… З іншага боку – чэмпіянат Гры на ўяўнай, паветранай гітары, які традыцыйна адбываецца ў Фінляндыі, вызначыўся з пераможцамі ў гэтых неабавязковых спаборніцтвах. 

Чэмпіянат свету па выступах з паветранай гітарай адбываецца штогод у фінскім горадзе Оўлу з 1996-га. Прыдумка несурʼёзная, але ўсё выглядае салідна. Суворае журы выстаўляе свае адзнакі, нібы судзіць выступы якіх-небудзь фігурыстаў. Прадзюсарка імпрэзы распавядае: «Наш чэмпіянат карыстаецца папулярнасцю! Ён прыбытковы! Адбываецца ўжо 22-гі раз! Сюды прыязджаюць удзельнікі і турысты, нават, з экзатычных краін. І ўсё гэта захапляе, негледзячы на дрэннае надворʼе».

Спаборніцтвы праходзяць у некалькі тураў. Праўда, экзотыка тут не дапамагае выйграць. Дапамагае апантанасць. Ці пластыка скокаў.

…Пераможцам абралі хлопца, які працуе звычайным афіцыянтам у Ню-Ёрку: «Прыемна, калі цябе абіраюць чэмпіёнам. Пашанцавала! Можна лічыць, што я адмысловец і тут, а не толькі ў кафе».

Напрыканцы імпрэзы адбываецца джэм-сэшн і скокі ўсіх лаўрэатаў пад бессмяротныя спевы Ніла Янга.