«Rock Band VR» для акуляраў віртуальнай рэальнасці стане дасяжная 23 сакавіка


«Rock Band VR» – новая версія апошняй «Rock Band». У VR-рэжыме гульцы атрымліваюць поўную свабоду дзеянняў і могуць эксперыментаваць з нотамі, акордамі і хуткасцю выканання кампазіцыі, нават калі атрыманае адрозніваецца ад абранай песні. Гэта, як кажуць аўтары, дазволіць у поўнай меры перажыць тыя ж эмоцыі, што і пры жывым выкананні на публіцы. Ну а калі гулец будзе яшчэ і трэсці галавой падччас гульні ў акулярах… то атрымае яшчэ больш балау. У фінальнай версіі «Rock Band VR» будзе прапанавана 60 кампазіцый, у тым ліку «Walk This Way» ад Aerosmith і шматлікія іншыя.