Відзьмо-невідзьмо «Рэтра-зоркі»: Курт Кабэйн і Том Пэцці


Згадаць папулярных у мінулым артыстаў – гэта заўжды повад для настальгіі. Адныя памёрлі, іншыя ў вельмі сталым узросце, але яшчэ працягваюць выступаць і нешта запісваць. Не так даўно на трыбʼют да Тома Пэці сабраліся шэрагі жывых яшчэ дыназаўраў сцэны… Ну, а пра юбілей – 50 гадоў незабыўнаму нябожчыку Курту Кабэйну (ён не дажыў 23 гады да сваёй даты) згадваў на мінулым і на гэтым тыдні ўвесь меламанскі свет.

Адныя сцвярджаюць, што Кортні была вернай жонкай Курту, іншыя лічаць яе прычынай самагубства музыканта… Дачцэ Кабэйна Фрэнсіс Бін цяпер 24. Раней яна заўжды казала, што не ганарыцца бацькам, і, нават, не любіць ягонай музыкі. Цяпер жа таблоіды апублікавалі ліст Фрэнсіс Бін (бачым арыгінал), дзе яна піша пра любоў да Курта Кабэйна і дзякуе яму за жыццё і за багацце… Такая змена адбылася ў яе стаўленні пасля разводу са сваім мужыком. Жыццё.

Гурт «Нірвана» у свой час быў рэвалюцыйным. Яны запісалі ўсяго 3 кружэлкі, якія распаўсюдзіліся на свеце накладам 75 мільёнаў асобнікаў.

Услед згадаем Тома Пэці. Сёлета яго абралі «Персонай года MusiCare» Гэта арганізацыя падтрымлівае музыкаў у цяжкі перыяд жыцця.

Славутая вакалістка гурта Fleetwood Mac, Стыві Нікс распавядае гісторыю сваёй супрацы з Томам Пэці з песняй «Бэладона», якая зрабілася першым вялікім гітом спявачкі падчас сольнай карʼеры… А потым яны запісалі супольны гіт «Stop draginʼ my heart around», які выканалі цяпер падчас канцэрту.

Тут сабралася шмат актуальных музыкантаў:

«Мы гадаваліся на ягоных спевах, якія гучалі ў фільмах-фаварытах нашага дзяцінства», – распавядаюць чальцы гурта «Lumineers».

А вось чальцы каманды «Cage the elephant», чый рок-альбом сёлета атрымаў Грэмі:

«Нам падабаецца кампазіцыя і прастата акордаў ягоных твораў… Мы спрабуем складаць сваю музыку ў такім жа кірунку».

Што ж, Пэці цяпер 66, але ён дасюль выступае. Неўзабаве накіруецца ў вялікі канцэртавы тур – святкаваць 40-годдзе карʼеры і папулярнасці.

Каментары