Рэтра зорка. Сэлін Дʼён: тысяча шоу ў Лас-Вегасе


Сёння згадаем спявачку з імем Сэлін Дʼён. У маладосці яна, нават, не ведала брытанскае мовы. Спявала на французскай. Папулярнасць жа прыйшла да Сэлін толькі пасля таго, як яна вывучыла тую мову і запісалася на англійскай. Больш чым 20-годдзе таму. Цяпер яна сумуе па мужу-нябожчыку, а таксама адзначае тысячны выступ у Лас-Вегасе.

Сэлін Дыён цяпер 48, неўзабаве, у сакавіку, споўніцца 49. Мінулы год для яе быў эмацыйным і творчым усплёскам, бо ў студзені 2016-га ад хваробы на рак памёр ейны муж і менеджар Рэне Анджэліл.

Яны пабраліся шлюбам у 1994-м, калі яму было 52, а ёй 26.

На пахаванні Сэлін выглядала на каралеву ў атачэнні сямʼі і дзяцей.

Затым яна вярнулася ў «Цэзар-палац» у Лас-Вегасе, затым атрымала прыз «Ікона» ад часопісу «Білборд» і паехала па свеце з імпрэзай, якую назвалі «Show must go on» – «Шоу мусіць працягвацца». Стары спеў Фрэдзі Меркʼюры, які той запісаў напярэдадні смерці, спатрэбіўся і тут.

Адзін з ліку самых цікавых фактаў карʼеры Сэлін Дыён тычыцца «Еўрабачання». У 20-гадовым узросце, у 1988 годзе яна перамагла на тым конкурсе з песняй на французскай мове, выступала ад Швейцарыі. Але ні славы, ні папулярнасці ў выніку не прыйшло. Спатрэбіліся гады працы, вывучыць англійскую, і толькі ў сярэдзіне 1990-х, дзякуючы менеджменту мужа, распачаўся ейны шлях на глабальны ўзровень.

Дарэчы, яна была трэцяй жонкай Рэне Анджелілю і нарадзіла яму траіх дзяцей. Дасюль запісала 26 альбомаў на французскай і англійскай мовах.

Выдатным жа акордам карʼеры Сэлін Дыён пад канец 2016-га быў ейны тысячны канцэрт у «Цэзар-палацы» у Лас-Вегасе. У нас ёсць магчымасць убачыць фрагмент таго шоу.

«Тысяча шоу. Я не адчуваю сябе такой старой. Дзякую ўсім», – сказала Селін Дыён.

Дарэчы, зала, дзе адбываліся ейныя канцэрты ў Лас-Вегасе ўмяшчае 4,2 тыс. чалавек. Яна пачала працаваць там у 2003-м, спявала да 2007, затым працягвала з 2011-га. Аншлагі былі амаль заўжды.

Гэта здзіўляе, але за столькі гадоў спявачка не згубіла сваёй прывабнасці для слухачоў. І гэта робіць яе выбітнай.