Рэтра зорка: прыз дзеду Тоні Бэнэту


Хтосьці здзіўляецца, што, напрыклад, Міку Джэгеру за 70, а ён яшчэ актыўна канцэртуе па свеце і не згубіў голас. Але гэта далёка не мяжа. Дзеду Тоні Бэнэту ўжо 91! І ён не проста ходзіць, але выбягае на сцэну і спрабуе нешта спяваць. Бібліятэка Амерыканскага кангрэса не так даўно згадвала і шанавала шэрагі заслужаных ветэранаў сцэны. Пабываем на той імпрэзе.

За жыццё, а гэта 65 гадоў на сцэне, Бэнэт запісаў 57 студыйных альбомаў. Атрымліваў Грэмі яшчэ напачатак 60-х… Але сапраўдная папулярнасць прыйшла з узростам, калі вярнулася мода на джаз, свінг і на класічныя амерыканскія спевы. Бібліятэка Амерыканскага кангрэса цяпер уручыла Тоні Бэнэту прыз імя Гершвіна за жыццё на сцэне.

Падрабязнасці ў відэа.

 

Фота – Royal Albert Hall