Рэпартаж з фестывалю «Перэточэ» у Польшчы


Пятнаццаты год запар фонд «Царкоўная музыка» з Польшчы ладзіць мастацкія інтэграцыі «Пэрэточэ», каб паказаць культурніцкае багацце народаў, якія жывуць або жылі ў наваколлі Белавежскае пушчы.

Імпрэзу ладзяць у Белавежы, а галоўны яе козыр – музыка. Сёлета, цягам двух вечароў выступілі чатырнаццаць калектываў з трох краінаў, якія рэпрэзентоўвалі беларускую, польскую, літоўскую, расейскую, габрэйскую, цыганскую і татарскую культуры. Самая папулярная нацыя на «Пэрэточы» – беларусы з абодвух бакоў мяжы. З беларускага боку сёлета можна было пачуць калектывы з Менску, Горадні і Тонежы. Падляскіх беларусаў рэпрэзентоўвалі калектывы з Белавежы, Беластоку, Гарадку і Студзіводаў.