Рэклама на беларускай мове прыносіць прыбытак


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNk82dXdISmlBMm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Фестываль рэкламы і камунікацыі «Аднак» не губляе сацыяльнай значнасці. Паводле завядзёнкі, сёлета ён распачаўся пад новым слоганам. Сёмы па ліку фестываль звяртае ўвагу прафесійнай і грамадскай супольнасці на актуальныя пытанні ў сферы рэкламы і заклікае ў крызісны час да крэатыву. Арганізатары конкурсу адзначаюць растучую папулярнасць фэсту, і надалей заклікаюць айчынныя кампаніі да выкарыстання роднай мовы ў рэкламе.«Рэклама, якая ствараецца па-беларуску пачынае даваць прыбытак для кампаніяў, якія яе і ствараюць. Адпаведна, бізнес з свайго боку будзе і надалей гэты працэс падштурхоўваць. Таму гэта не мы, але менавіта вытворцы рэкламы, рэкламшчыкі адзначалі, што працуючы адразу ж па-беларуску рэклама зʼяўляецца больш цікавай, больш адметнай, стварае больш крэатыўныя вобразы і слоганы, чым калі б яны гэта рабілі ў перадусім, расейскай мове», – кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатарка фэсту «aDNaK!».Таксама ў выданні: Падчас падзення вытворчасці правядзенне прамысловага форуму ў пэўнай ступені не мае сэнсу. Але чыноўнікі спадзяюцца на падпісанне ўгодаў і прыцягненне інвестыцыяў.