Рэха скандалу з Валэнсам: як праводзіць люстрацыю ў Беларусі?


https://www.youtube.com/watch?v=pNh7iSV_EEgЧалавек, які стаў для шмат каго сімвалам пераменаў у Польшчы, магчыма, супрацоўнічаў з камуністычнымі спецслужбамі ды нават атрымоўваў ад іх грошы. Лідар прафсаюзу «Салідарнасць» у часы камунізму, былы прэзідэнт дэмакратычнай Польшчы, нобэлеўскі лаўрэат – Лех Валэнса, меў агентурны псеўданім «Болек» і шматразова сустракаўся са службаю бяспекі Польскай народнай рэспублікі. Ва ўсялякім выпадку пра гэта сведчаць дакументы, што трапілі да Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы.Частку гэтых дакументаў у арганізацыю прынесла ўдава былога кіраўніка спецслужбаў Польшчы часоў камунізму – Чэслава Кішчака. Шмат сакрэтных архіваў таксама знайшлі падчас вобшуку паліцыі ў доме генерала Кішчака. Раней абвінавачанні ў супрацы са спецслужбамі Валэнсу ўжо выстаўлялі, аднак Люстрацыйны суд прызнаў, што дакументы спецслужбаў супраць Валэнсы былі сфальшаваныя і што няма дастаткова доказаў ягонай супрацы. Цяпер жа, паводле папярэдняй экспертызы, новыя знойдзеныя дакументы сапраўдныя. Сам Лех Валэнса абвяргае наяўнасць якіх-кольвек дакументаў і гатовы даказаць гэта ў судзе. У «Гарачым каментары» – палітолаг Павел Усаў.

«Інстытуты не люструюцца, люструюцца людзі. Безумоўна, ёсць адзін інстытут, які павінен быць цалкам расфармаваны – гэта КДБ. І тыя людзі, якія ўдзельнічалі ў палітычных рэпрэсіях, якія падманвалі, якія ўдзельнічалі ў працэсе фальсіфікацыі выбараў, судовых працэсаў, хто непасрэдна займаўся рэпрэсіямі – тыя людзі павінны страціць працу ў дзяржустановах. Яны не могуць працаваць у інстытутах новай дзяржавы», – заявіў палітолаг Павел Усаў у эфіры «Белсату».

Каментары