«Re1ikt»: як дасягнуць прызнання і што з ім рабіць


Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою.

Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць пахвалу ў грошы. У другой частцы гутаркі ўвага будзе скіраваная на вакаліста гурта Уладзіміра Казлова: ці сапраўды ён вырашыў рабіць сольную кар’еру, навошта ён спявае поп-каверы і як ставяцца да гэтага ягоныя паплечнікі з гурта.

У жывым сэце музыкі сыграюць песні са сваіх апошніх двух альбомаў – «Лекавыя травы» і «Kufar» – у адмысловых версіях, падрыхтаваных для нашай праграмы.

У праграме гучаць песні:

  • «Хадзіла галота» 05.20

    (музыка Алеся Дземідзенкі, Віталя Макшуна, Змітра Наркевіча, словы народныя);
  • «Люцэрна» 04.50

    (музыка і словы Алеся Дземідзенкі);
  • «Сваточкі» 04.10

    (музыка Алеся Дземідзенкі, Віталя Макшуна, Змітра Наркевіча, Уладзіміра Казлова, словы народныя).