«Распаўсюд фотаробатаў – першае, што робяць у свеце». Калінкіна пра следства па справе Шарамета


Пасля шасці месяцаў з дня забойства Паўла Шарамета следчыя надалей вельмі далёкія і ад выканаўцаў, і тым больш ад замоўцаў. Журналістка Святлана Калінкіна каментуе папярэднія вынікі следства па справе забойства беларускага журналіста.

Юрый Салодкі: З чым можа быць звязана настолькі маруднае следства? Ці хтосьці ўнутры Украіны можа быць зацікаўлены ў такой маруднасці?

Святлана Калінкіна: Я б гэтага не выключала. Ёсць версія, што гэты былі ўкраінскія разборкі, што там былі задзейнічаныя байцы добраахвотніцкіх атрадаў. Ёсць версія, што следствам няма каму займацца – забойства прыпала на рэформу паліцыі, падчас якой сышло мноства прафесіяналаў.

Відавочна, што такія злачынствы раскрываюцца па гарачых слядах. На жаль, нягледзячы на заявы, што праца робіцца, а следства ідзе – выніку ніякага няма.

Сёння здзівіла заява міністра Авакава, што ён не можа паказаць фотаробаты, бо гэта будзе азначаць, што следства зайшло ў тупік. Ува ўсім свеце распаўсюд фотаробатаў – першае, што робяць у свеце. Украіна абрала іншы шлях.

Падчас сённяшняй канферэнцыі казалі пра расейскі след.

У Расеі журналісцкія расследаванні Шарамета датычыліся галоўным чынам адной тэмы – Чачэніі і Рамзана Кадырава.

…адной з самай небяспечнай.

Так, адной з самай небяспечнай. Пасля смерці Шарамета было выкладзена мноства відэа, за якія яго маглі забіць – з цытатамі і г. д.

Другі момант – сувязь з Барысам Нямцовым, і іх супольныя расследаванні. Таму расейскі след цалкам імаверны. Пра гэта заявіў і міністр Авакаў. Спадзяюся, міністр унутраных справаў проста так нічога не кажа.

Які лёс беларускіх праектаў Паўла Шарамета?

На сёння праекты Паўла Шарамета ў Беларусі – «Белорусский партизан» і «Гістарычная праўда» – працуюць, усё вырашаецца ў звычайным, працоўным рэжыме. Спадзяюся, ніякіх праблемаў не будзе.

Поўную размову Юрыя Салодкага са Святланай Калінкінай глядзіце ў «Гарачым каментары»