Расея Пуціна даспадобы нашчадкам белай эміграцыі


Уладзімір Пуцін бароніць інтарэсы расейцаў за мяжой і забываецца пра інтарэсы ўласных грамадзянаў. Санкцыі прыводзяць да заняпаду гаспадаркі, але Крэмль тлумачыць эканамічныя праблемы русафобіяй з боку Еўропы. Ці купляюць расейцы такое тлумачэнне крызісу?У Дзень народнага адзінства на вуліцах Масквы гучалі лозунгі вычысціць краіну ад пятай калоны і заклікі аднавіць вялікую Расею ад Прыбалтыкі да Аляскі. На наступны дзень пасля свята Пуцін, выступаючы на з’ездзе расейцаў, якія жывуць за мяжой, паабяцаў ім, што Расея заўсёды будзе бараніць іх інтарэсы.Але абарона расейцаў Крыма б’е па інтарэсах расейцаў унутры краіны: у выніку санкцый банкрутуюць прадпрыемствы і расце беспрацоўе. У дадатак, санкцыі ўплываюць на стратэгічныя праекты дзяржавы: напрыклад, асваенне Арктыкі. Без заходніх тэхналогіяў Расея не можа весці выведку нафты на марскім шэльфе, не кажучы ўжо пра яе здабычу.Гаспадарчую аблогу краіны ўлады тлумачаць грамадзянам русафобіяй еўрапейцаў. На такія закіды Еўропа рэагуе яшчэ большым недаверам да Расеі, што вядзе да ўзаемнае непрыязі.Русафобскі дыскурс улады, на думку Анастасіі Сяргеевай, сябры праўлення асацыяцыі «За свабодную Расею», патрэбны для таго, каб раздзяліць расейцаў і іх партнёраў у Еўропе, а таксама запужаць незалежніцкія асяродкі ўнутры краіны.У размове з Алінай Коўшык у студыі «ПраСвету» эксперт тлумачыць, як рэальна расейцы адносяцца да еўрапейцаў, што з’яўляецца мэтай русафобскай рыторыкі Пуціна і як Крэмль выкарыстоўвае нашчадкаў белай эміграцыі сёння.Таксама ў свежым «ПраСвеце»:Выбары ў Турцыі. «Мэта Эрдагана – стаць абсалютным кіраўніком краіны».Кітай і Тайвань. «Прэзідэнт Тайваню хоча ўвайсці ў гісторыю як чалавек, які сустрэўся з лідарам Кітаю».Рэферэндум у Арменіі. «Расея зацікаўленая ў абсалютнай уладзе Сержа Саргсяна».Міжнародная федэрацыя футболу. «Рэкет, махлярства, адмыванне грошай – асноўныя заняткі футбольных чыноўнікаў».