Расея працягвае транспартную вайну з Украінай ды Польшчай на моры


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaG9OZzNWc3FQODglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Транспартавая вайна паміж Расеяй з аднаго боку і Польшчаю ды Украінаю – з другога – працягваецца. Сёння ўначы скончыўся тэрмін, згодна з якім цяжкавікі з Расеі не могуць заставацца на тэрыторыі Польшчы, а польскія грузавыя аўтамабілі не маюць права ездзіць па расейскіх дарогах. Тым часам Украіна ўзмацніла захады, а Расея закрывае Керчанскую пратоку для ўсіх замежных судоў.Замест некалькіх гадзінаў – пару дзён у дарозе. Шлях ад Гданьску да Калінінграду для польскіх дальнабойнікаў становіцца сапраўдным выпрабаваннем – замест наўпроставых 160-ці кіламетраў кіроўцам трэба ехаць у Расею праз Літву. Да таго ж да сёння, калі скончыўся тэрмін знаходжання цяжкавікоў на тэрыторыях абедзвюх краінаў, Расея і Польшча гэтак і не дамовіліся пра транзітныя квоты.

ЕЖЫ ШМІТ, ВІЦЭ-МІНІСТР ІНФРАСТРУКТУРЫ ПОЛЬШЧЫ:«Заўтра мы сустракаемся са сваймі калегамі і будзем абмяркоўваць сітуацыю з Расеяй. Думаю, што даволі хутка мы складзем дакумент, які развяжа гэтую праблему ўжо на гэтым тыдні. Учора да мяне званіў віцэ-прэмʼер транспарту Расеі Асаул, які запрашаў нас да перамоваў. Цяпер мы ў працэсе вывучэння іх прапановаў».

Пакуль адмыслоўцы шукаюць развязання польска-расейскай транспартавай вайны, абвастрэнне транзітных пытанняў паміж Кіевам і Крамлём набірае ўсё большыя абароты.Сёння Расея цалкам прыпыніла транзіт украінскіх фураў праз сваю тэрыторыю. У адказ афіцыйны Кіеў запатрабаваў ад Масквы даць выразныя тлумачэнні на гэты конт. А пакуль тлумачэнні чакаюцца, прэмʼер-міністр краіны Арсеній Яцэнюк паведаміў, што рух расейскіх цяжкавікоў праз тэрыторыю Украіны прыпынены.

АРСЕНІЙ ЯЦЭНЮК, ПРЭМʼЕР-МІНІСТР УКРАІНЫ:«Я патрабую, каб Расея не толькі патлумачыла сваё рашэнне, але і падняла на парадак дня незаконнае рашэнне аб забароне транзіту грузаў украінскіх цяжкавікоў па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі».

Разам з афіцыйнай забаронай дапамагаць ураду блакаваць расейскія фуры вызваліся і актывісты з розных рэгіёнаў Украіны.

АЛЯКСАНДР ПАРАШЧУК, «ПРАВЫ СЕКТАР»:«Мы блакуем уезд і выезд на памежных тэрыторыях, каб не было транспартавых затораў. Румынскі бок таксама пайшоў нам насустрач. Яны папярэджваюць кіроўцаў і не пускаюць іх на мытную тэрыторыю».

Тым часам Расея працягнула транспартавую вайну не толькі на сушы, але і на моры. Напярэдадні стала вядома, што Міністэрства транспарту Расеі пастанавіла закрыць Керчанскую пратоку для замежнага суднаходства. І хоць фармальнай прычынай расейскае кіраўніцтва называе будаўніцтва «Керчанскага мосту», адмыслоўцы падкрэсліваюць, што такім чынам Крэмль вырашыў наўпрост заблакаваць пратоку для іншых судоў, у першую чаргу – з Украіны.Віталь Бабін, «Белсат»