Расея: Аддзяленне Украінскай царквы - пагроза ўсяму праваслаўю


Украінскай Праваслаўнай Аўтакефальнай царкве быць! Рашэнне прынятае і пацверджанае. Масква абураная, у канфлікт таксама ўцягваецца Менск. Украінская царква рыхтуецца да атрымання афіцыйнай самастойнасці. Сёння тут дзеюць адначасова дзве буйныя праваслаўныя плыні – з цэнтрам у Кіеве, і з цэнтрам ў Маскве. Пакуль што толькі маскоўская прызнаная іншымі цэрквамі. Але ці здольная сёння беларуская царква абараніць сваю паству ад канфлікту паміж Масквою і Канстанцінопалем? На пытанні Белсату адкажа Вольга Паповіч, палітычная аглядальніца.

Фота: Pyotr Sivkov / TASS / FORUM