«Расейцы перамаглі ўласны страх». Макарава і Шмялёва пра пратэсты ў Расеі


Журналістка і актывістка асацыяцыі «За свабодную Расею» Маша Макарава і грамадская актывістка Святлана Шмялёва разважаюць у эфіры «Белсату» пра абуджэнне расейскага народу.

Маша Макарава: «Заяўкі на правядзенне акцыяў былі пададзеныя ў 99 правінцыйных расейскіх гарадах – зусім неверагодны вынік для Расеі. Не ўва ўсіх месцах была атрыманая згода, і людзі хадзілі не недазволеныя мітынгі, усведамляючы, што іх могуць затрымаць і яны могуць правесці содні ў паліцыі. Але яны ўсё роўна ішлі пратэставаць супраць карупцыі. А насамрэч – супраць той сістэмы, якая склалася ў Расеі».

Святлана Шмялёва: «Найважнейшым адрозненнем [акцыі 26 сакавіка] было тое, што людзі зразумелі, што гэта не радыкальныя рухі, а іх натуральнае права – выйсці ў выходны і прайсці вуліцамі гораду».

Размову з госцьмі Сяргея Падсасоннага глядзіце ў «Гарачым каментары».