Расейцы: для сябе беларусы робяць лепшыя прадукты, чым для нас


Першае, што здзіўляе беларуса, які прыязджае жыць у расейскія мегаполісы, – гэта высокі кошт і невялікі выбар мясцовых малочных прадуктаў.

Затое малочныя тавары з Беларусі ў гэткіх гарадах, як Масква і Санкт-Пецярбург, карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Карэспандэнтка ў Санкт-Пецярбургу Кацярына Маркавец спраўдзіла, ці насамрэч беларускае лепшае за расейскае.

Як беларусы моляцца ў Лондане

Прэмія Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў. Адзін з 50 найлепшых будынкаў Лондану за 2016 год. Гаворка ідзе пра будынак беларускай грэка-каталіцкай царквы ў брытанскай сталіцы.

Храм, створаны паводле праекту архітэктара кітайскага паходжання Цыз Ўай Со, ужо ў першыя паўгода пасля пабудовы пачаў атрымліваць шматлікія ўзнагароды ў брытанскіх і замежных конкурсах. Храм Святога Кірылы Тураўскага летась заваяваў прыз глядацкіх сімпатыяў у конкурсе «Нью Ландан Аркітэкчэр».

Беларускі пісьменнік з Прагі

У Празе своеасаблівым брэндам лічыцца Макс Шчур. Гэты пісьменнік і перакладчык у 2016 годзе стаў лаўрэатам Прэміі імя Ежы Ґедройца за найлепшую кнігу на беларускай мове «Завяршыць ґештальт».

Макс Шчур жыве ў чэшскай сталіцы больш за 20 гадоў. Кажа, што турыстычным агенцтвам яму паслужыла беларуская дзяржаўная бяспека – пасля славутае «Менскае вясны» 1996 года. З гэтага часу ён ні разу не вяртаўся дадому. Тым не менш, роднае слова яму бліжэйшае, чым шмат каму з жыхароў Беларусі.