Расейская журналістка: Магчыма, вызваленне Дадзіна абумоўленае выбарамі ў 2018 годзе


Незалежная журналістка ды актывістка руху «За свободную Россию» паразважала пра прычыны вызвалення расейскага вязня сумлення.

Радаснае, нечаканае і з пытаннем. Рашэнне Вярхоўнага суда Расеі аб вызваленні з калоніі палітвязня Ільдара Дадзіна. Актывіст першы ў Расеі трапіў за краты за парушэнне артыкулу аб правядзенні мітынгаў. Былі катаванні, пагроза жыццю, а цяпер – адсутнасць складу злачынства ў дзеяннях. І пытанне – чаму толькі цяпер?

Ільдара Дадзіна асудзілі на 2,5 гады калоніі. «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення. Неаднаразова з’яўлялася інфармацыя пра ціск з боку калоніі на актывіста, і нават жонка рабіла заявы пра небяспеку пагрозы жыццю. Раптам Генпракуратура заявіла, што ў дзеяннях Дадзіна адсутнічаў склад злачынства. А Вярхоўны суд падтрымаў хадайніцтва. Цуд, законнасць ці нейкая таямніца – што стаіць за гэтым крокам? У «Гарачым каментары» – незалежная журналістка ды актывістка руху «За свободную Россию» Маша Макарава.

«Мажліва, гэта нейкая адліга перад прэзідэнцкай кампаніяй у Расеі, бо нічога даўно не адбывалася ў расейскім правасуддзі. Паўленскага вызвалілі, Саўчанку, доўга была цішыня, і цяпер такая пазітыўная навіна – вызваляюць Дадзіна. Магчыма, гэта акурат перад прэзідэнцкай кампаніяй 2018 года прымаюцца такія рашэнні, і адбываюцца паслабленні», – адзначыла Маша Макарава ў эфіры нашага тэлеканалу.

Чытайце таксама: