Расеец вывучыў па-беларуску «прыгожая дзяўчына». Да нас едуць па бясплатны секс


Святаслаў жыве ў Пецярбургу і любіць Менск. Ён прыязджае сюды, каб бавіць час з беларускімі дзяўчынамі. Чаму яны лепшыя за расейскіх? І чым скончацца прыгоды пецярбуржца ў менскім начным клубе? Пра гэта – у новым выданні «Людскіх справаў».

Цяпер замежнікі могуць прыехаць у Беларусь без візы. Але ці развіваецца дзякуючы гэтаму прагрэсіўнаму рашэнню беларускі турызм? А можа мы ператвараемся ў краіну секс-турызму? У студыі аўтар і вядоўца Алесь Залеўскі дыскутуе пра гэта з гасцьмі – уладальніцай брэнду адзення «Krasa» Ганнай Кулаковай і рэжысёрам Усеваладам Кімам.

Чаму беларускія дзяўчаты аддаюць перавагу замежным мужчынам? Глядзіце відэа вышэй!

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы. Спраўдзіць праграму перадач «Белсату» на тыдзень можна тут.